Антось. Шахта на касмічнай станцыі. Канцепт-арт асяроддзя

У якасці тунэлю я вырашыў паказаць шахту на касмічнай тэхналагічнай станцыі, бо менавіта тут, менавіта зараз вырашаюцца лёсы і здзяйсняюцца мары. Унізе гэтай шахты можна ўбачыць антыгравітацыйныя рэйкі, па каторым звычайна перапраўляюцца часткі новага віду зброі для наступнага іх усталявання на ваенныя караблі Канфедэрацыі. Звычайна, але толькі не сёння. Сёння, сярод рознага ваеннага смецця і воінаў канфедэрацыі, гэтым шляхам рухаўся яшчэ адзін груз. А дакладней — пасажыр. А дакладней — мігрант Джойль, каторы незаўважна перабраўся на адзін з баявых караблёў Канфедырацыі падчас іх налёту на Паўшых, дзякуючы чаму стаў на адзін крок бліжэй да сваёй мары: пакінуць гэты бок галактыкі, каб запамятаваць усё, што тут адбывалася, і ўсіх, каго ён згубіў. І вось, крок за крокам, ён трапіў на гэтую станцыю, ад каторай усяго праз некалькі гадзін з уроўня 26F будзе адпраўляцца карабель у бок Ларэі — планеты, аб каторай ён чуў так шмат цёплага і прыемнага яшчэ ў далёкім дзяцінстве.
Ці трапіць Джойль туды? Невядома.

Але пакуль што… Уверх. Наперад. Да сваёй мары!