Антось. Невялічкае паселішча. Канцепт-арт асяроддзя

Курс «Концепт-художник по окружению».

14 чэрвеня. Эльрых адправіў мяне на поўнач, ў невялічкае паселішча каля храму Нэлі. Там недалёка ёсць шахта, рудакопы чулі нейкія незвычайныя гукі за сценамі. Можа гэта яшчэ адна вірыўмная крыніца пазначыла сябе? Было б проста цудоўна! Паназіраю некалькі дзён, як раз і ў храм наведаюся, шмат часу ўжо жадаю трапіць у гэтую славутую пяшчэру.

15 чэрвеня. У шахце не пачуў нічога асаблівага, усе працуюць, усё як звычайна. А вось храааам — гэта сапраўды дзіўнае месца! І якое тут віно! Калі б я ім захапляўся, мой тыдзень тут мог бы праляціць вельмі незаўважна, ха-ха. Добра, што не ўжываю. Трэба будзе прапанаваць храм Бейну, калі павернуся ў замак. Дзіўна толькі, што тэлепорт тут не заўсёды працуе, штосьці з ім не тое.

16 чэрвеня. Усё яшчэ ніякіх гукаў у шахце. Я пачынаю сумнявацца, што ёсць нейкі сэнс у маім прысутнічанні тут. Хоць пазнаёміўся з Рычардам з паселішча, забаўны хлапец. Калі падрасце, я бы забраў яго ў замак, з яго атрымаецца проста цудоўны алхімік.

Хм. Ужо цемна, але шахцёры так і не павернуліся з працы. І я бачу, што тэлепорт зусім згас, можа цяпер ўвогуле працаваць не будзе. Гэта вельмі дзіўна, з такім яшчэ не сустракаўся. Я ўжо думаў, што тая сумесь у бочках, каторую прыцягнуў з замку для падрывання пароды, мне не спатрэбіцца, але я ўжо не так упэўнены ў гэтым. Зараз пайду зазірну ў пяшчэру на ўсялякі выпадак.
Стоп, якога д’яба…

Антось. Невялічкае паселішча. Канцепт-арт асяроддзя